Школьная бiблiятэка: гульня-вiктарына «Па старонках роднай мовы»

20.02.2023

     21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года. Наша родная мова – беларуская. Яна для нас найпрыгажэйшая, наймілагучнейшая, ззяе шматлікімі фарбамі, здзіўляе шматгалоссем:

Беларусь, ты не забыта.

У душы, як Божы знак:

Хата... Канюшына... Жыта...

Бульба... Бусел... Шпак...

Мроя... Хлопец закаханы...

Цемра... Шлях дамоў...

Беларусь, ты збудавана

З беларускіх слоў.

     17 лютага ў 4 «Б» класе прайшло мерапрыемства «Па старонках роднай мовы». Разам з бібліятэкарамі навучэнцы адправіліся ў віртуальнае падарожжа па Беларусі, пашырылі веды пра багацце роднай беларускай мовы,  чыталі і слухалі вершы на роднай мове.

      Да Міжнароднага дня роднай мовы ў зале школьнай бібліятэкі дзейнічае выстава «З любоўю да роднага слова», на якой прадстаўлены кнігі аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, кароткая граматыка беларускай мовы і іншыя даведачныя выданні і зборнікі. Кожны наведвальнік можа пазнаёміцца з гісторыяй беларускай літаратуры, ступенямі развіцця беларускай мовы, сучаснымі творамі пісьменнікаў і паэтаў нашай краіны.

Нашы продкі нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Міжнародны дзень роднай мовы падштурхоўвае нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні:

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.